


Калісьці на фэст ці на нейкае шэсце
Над Бугам святочна і светла было.
Дзядзінец тады называўся — Бярэсце,
I звестак пра тое нямала дайшло.
Нібыта купец прабіраўся на возе,
I шуснуў у багну загружаны воз.
Бядак азірнуўся: наўсцяж пры дарозе
Аж цесна ад белых і статных бяроз.
Кару дзёр купец і цягаў без спачыну,
Ды вымасціў грэблю і вывез тавар.
Спякотаю вецер высушваў лагчыну
I кідаў бяростаю людзям у твар.
Купец той вярнуўся, паставіў каплічку
На месцы, адкуль мог пайсці жабраком.
Наведваць каплічку зрабілася ў звычку.
— Пайду «на Бярэсце», — казалі кругом
.
З'явіўся дзядзінец ля рэк у сутоку,
Дзе выбраўся з багны шчаслівы купец.
Быў горад заслонены Бугам, а збоку
Жыллё ад нападу прыкрыў Мухавец.
Вякі, што сплылі, быццам качары, цугам,
Назовы мянялі, як слова на жэст, —
Ад Брэста-Літоўска да Брэста-над-Бугам,
А сёння — то мужны і велічны Брэст.
Захопнікі лезлі сюды апантана,
I ледзь адбівалі напад ваяры.
Таму вось і крэпасць была збудавана
На месцы, дзе высіўся горад стары,
3 фашысцкай навалай адважна салдаты
У бітву ўступілі світальнай парой, , ,
Стралялі байніцы, фарты, казематы —
Навекі праслаўлена крэпасць-герой. ,
Міні цытадэль — там, дзе Холмская брама
I мост над вадой перайдзі, а далей
Кіруйся направа і трошачкі прама —
Убачыш не меней славуты музей.
Пад небам, дакладней, пад шклом на раске
Увагу прывабiць глыбокі абрыў.
«Бярэсце» — музей, што вядомы ў Еўропе
Знаходку такую сам лёс падарыў.
Маленькія хаткі з астанкамі тыну
Ды іншых збудоў паўгнілыя вянцы.
Тут знойдзены розныя рэчы з бурштыну,
3 жалеза —прылады, з касцей — грабяні
Відаць, у той век і купец у знямозе
Вымошчваў бяростаю летнік глухі,
Пазней праз Бярэсце, па цвёрдай дарозе
Гандлёвыя ўсюды пралеглі шляхі.