Томашевич Георгій. Прыгажосць Брэстчыны - ГУК
Томашевич Георгій. Прыгажосць Брэстчыны

Берасцейскім родным краем

Шчыра сэрцам ганаруся,

Велічава услауляю

Шляхда зорнай Беларусі.

На зямлі і у паднябессі,

На касмічных тых высотах,

Наша славіцца Палессе

Дружбай, песняй і работай.

Дзе б ні быу – міле вяртанне

На дамашнюю прапіску,

Вокны свецяцца каханнем,

Ці здалёку, ці то зблізку.

Брэсцкіх вуліц і бульварау

Упрытожаны алеі.

Памяць вечная ахвярам

Гераічнай цытадэлі.

 Думкай хуткай акрыляю

Край любімы, самабытны,

Без цябе жыцця не знаю:

Лунінец вышынь гранітных,

Пінск - палесская сталіца,

I Бяроза, і Пружаны,

Камянецкая крыніца,

Маларыта, Кобрын, Янаў.

Да спадобы кожны звычай

У жыццёвай нашай долі.

Побач Жабінка, Драгічын,

На Гарыні слауны Столін.

Ленты рэк, азёрау блюдца

Алімпійкаю павіты.

Скарбам продкі адгукнуцца-

Белавежай знакамітай.

Мне з Баранавіч навекі

Прыгажосць любві і лета.

I пяюць няспынна рэйкі

На пяці напрамках свету.

Вабяць Ляхавіч прасторы,

Ганцавіцкі шум дубровы,

івацэвічау узоры...

Край мой светлы, ганаровы.

Берасцейскім родным краем

Шчыра сэрцам ганаруся,

Вёлічава услауляю

Шляхда зорнай Беларусі.