


Электронное обращение
Вітаю 1000-годдзе
Любімая кропка на карце –
Мой горад над Бугам – ракой
Праводзіць, сустрэне, як маці,
Абдыме пяшчотнай рукой.
Прыгожыя вабяць алеі,
Бульвараў шырокі прастор,
І вуліцы памаладзелі,
І плошччаў чароўны узор.
З сябрамі – суседзямі ў згодзе
Шляхі, скрыжаванні дарог.
Вітаю я тысчагоддзе
І спадчыну ўсіх перамог.