


Горад над Бугам
Наш горад любімы над
Бугам-ракой,
Гісторыяй слаўнай тваёй
ганаруся.
У бітвах васкрэс,
упрыгожыў сабой
Граніцы рубеж дарагой
Беларусі.
Мінаюць гады – Брэст
заўжды малады,
Авеяны ратнай, працоўнаю
славай.
Свет сонечных зор –
на шырокі прастор
Свабоднай навек суверэннай
Дзяржавы.
Прывабныя паркі, бульвары
твае,
Кварталы высотныя,
хуткія ў росце.
3 любоўю, надзеяй і верай
жыве
Наш Брэст – горад радасці
і маладосці.
Расці і красуйся, наш
велічны Брэст.
Спрыяем табе мы
натхнёна і шчыра.
Лунай над планетою
песенны фэст
У імя братэрства, яднання
і міру.