«Родная мова - мой выток, мая аснова» - ГУК
«Родная мова - мой выток, мая аснова»

У нашай дзяржаве адпаведна з Канстытуцыяй Рэспублики Беларусь, роўныя правы маюць дзве мовы: беларуская і руская.

Разам з беларускім народам наша мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, галоўное нацыянальнае багацце.

Шмат пра што даведаліся вучні ў гэты дзень: пра самае ганаровае месца ў хаце "чырвоны кут", пра куфар у які складвалі адзенне і палатно, пра саламяныя корабы дзе захоўвалі зерне, убачылі дзежкі у якіх ставілі цеста, маслабойкі, былі ў захапленні і ад калекцыі прасоў, даматканых вышытых рушнікоў і вопраткі ў якой хадзілі сяляне.

Пашырылі свой кругазор беларускімі погаворкамі, прыказкамі, прымаўкамі, фразеалагізмамі, а так сама ўспаміналі аналагічныя рускія выражэнні.

21.02.2025

Коляда Е.П.