


Электронное обращение
Ода Брэсту
Пад сонцам, зарою
Над Бугам-ракою,
На ціхіх яго берагах
Стаіш ты, Брэст родны,
Прыгожы, свабодны,
І будзеш стаяць у вяках!
Цябе не скарылі
Варожыя сілы
У самыя грозныя дні…
Ты выстаяў, горад,
У жудасным горы,
Гарэў – не згарэў у агні.
Хоць плавіўся камень,
Бетон і жалеза,
Стагнала зямля пад табой,
А Брэсцкая крэпасць,
Як мужная вежа,
Смяротны працягвала бой.
Не чуў яшчэ свет,
І не ведалі людзі
Падобнай любові сыноў…
У памяці нашай
Жыве і жыць будзе
Іх подзвіг на сотні вякоў!