


Электронное обращение
Берасцейцам
Днее...
І над бязлюдным асфальтам,
нібы над ракою туман.
Там, за стралою праспекта,
у злкім тумане -
здані.
Там, у разломе стагоддзяў,
карэняцца вулкі.
Кладзецца каменне ў падмуркі -
на ўзмежжы
ўздымаецца Вежа.
І майстар Алекса
сцілом выразае абрысы
зубчатых байніцаў.
Над Бугам
крыляцца стругі -
то Вітаўт у пушчу, на ловы,
кіруе дружыну выгульваць:
наперадзе Грунвальд.
Ды сонца праненьчык
у брацкую школку загляне -
там роднаму слову
дзяцей берасцейскіх
яшчэ навучае Зізаній.
Сплывае туман - і
вызвоньвае,
як цуглямі рыцар,
сталёвую песню тралейбус.
... Мой горад,
мае землякі, не забудзьце:
пачатак шырокіх
праспектаў -
з тых колішніх вулак,
што лініямі жыцця
праразаюць далоні зямлі.