Алексей Филатов - ГУК
Алексей Филатов

                                           
13 мая 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея (Леаніда) Георгіевіча Філатава (1939, Віцебскі р-н), пісьменніка

Нарадзіўся Аляксей (Леанід) Георгіевіч Філатаў 13 мая 1939 года ў вёсцы Бабінічы Віцебскага раёна. Пасля вераснёўскіх падзей 1939 года сям’я Філатавых прыехала працаваць на Брэстчыну. Маці, Фядора Восіпаўна, пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута працавала ў Брэсцкім педвучылішчы. Бацька, Георгій Фёдаравіч, атрымліваў вышэйшую адукацыю ў Маскве, адкуль і трапіў на фронт. Сям’я жыла ў Маларыце, у цёткі Марыі Восіпаўны, якая працавала завучам Маларыцкай СШ № 1.

   У першы ж дзень вайны Лёня асірацеў: маці загінула ад першага нямецкага снарада, які разарваўся ў Маларыце. Маленькі Леанід, паранены ў галаву, пакалечаныя дзеці, бабуля з выбітымі асколкамі вачыма трапілі ў мясцовы шпіталь, які ў хуткім часе захапілі немцы. “Трымаліся толькі тым, чаго не шкадавалі нам шчырыя маларыцкія людзі, кладучы яйкі, бутэльку малака, бохан хлеба, кусок сала мне ў рукі”, – з удзячнасцю ўспамінаў пісьменнік дабрыню і спагадлівасць маларытчан у аўтабіяграфіі “Зуб мудрасці”. Усынавіў хлопца Аляксей Нічыпаравіч Афанасьеў, дырэктар Ляхавецкай школы. Многае прыйшлося перажыць хлопцу ў дзяцінстве, у тым ліку фашысцкі канцлагер.
Найлепшыя чалавечыя якасці ў Леаніда Філатава былі выхаваны ў сям’і, якую ён заўсёды ўспамінае з пяшчотай: “У верасні года Перамогі пайшоў шасцігадовым у школу за прыёмным бацькам – настаўнікам Аляксеем Нічыпаравічам Афанасьевым, каторага і па сей дзень добрым словам успамінае ўсё наша вялікае лясное сяло Ляхаўцы. Калі адплыло ў Прырыцкім краі галоднае, ды ўсё ж залатое дзяцінства, пайшла цяжкая жыццёвая проза. Не стала бацькі – разумнага, найвышэйшай культуры чалавека, памерла маці, Ларыса Мефодзіеўна – бясконцай дабрыні жанчына, што аддала ўсе свае сілы, каб вывесці мяне ў людзі”.
Леанід Філатаў закончыў Брэсцкі чыгуначны тэхнікум. Вучыўся завочна на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які закончыў у 1971 годзе. У інстытуце завязалася шчырае сяброўства з Уладзімірам Калеснікам і Аляксеем Майсейчыкам, першы з якіх стаў літаратурным настаўнікам, а другі – сябрам. Працаваў Леанід Георгіевіч галоўным інжынерам у дарожным будаўніцтве, майстрам на чыгунцы, журналістам у маларыцкай i брэсцкай “раёнках” і настаўнікам, трэнерам, дырэктарам Брэсцкай спартыўнай школы № 4 – гэта дало багаты жыццёвы вопыт і матэрыял для многіх твораў.

  3 цеплынёй і ўдзячнасцю пісьменнік успамінае літаратурныя “чацвяргі” – пасяджэнні літаратурнага аб’яднання ў Брэсце, дзе вучыліся адзін у аднаго М. Засім, У. Стэльмашук, У. Калеснік, М. Рудкоўскі, М. Купрэеў, В. Жуковіч, I. Мельнічук, А. Гарай і іншыя: “Гэта быў пачатак пачатку. Нам было хораша разам. Маладыя паважалі старэйшых, іхні ратны подзвіг, глядзелі на іх ва ўсе вочы, слухалі ва ўсе вушы. А было чаго паслухаць, на каго паглядзець. Што ні чалавек, то асоба, у кожнага так шмат перажытага і адчутага ў перапоўненай душы, што маўчаць ён ужо не можа”.

   Першыя мастацкія творы Леаніда Георгіевіча былі надрукаваны на старонках маларыцкай раённай газеты “Сельскае жыццё” у 1958 годзе – апавяданне “Зышліся” і апрацаваныя народныя легенды “Рыта” і “Лукава”. У гонар бацькі Аляксея Нічыпаравіча пісьменнік узяў яго імя як літаратурны псеўданім. Аляксей Філатаў – аўтар 10-ці кніг прозы: “Ляхавецкая  торба” (1992), “Дарога” (1997), “Адарваць ад сэрца” (2000), “Жывая зямля” (2001), “Страла жыцця” (2007), “Жывому – жыць: (Споведзь качагара)” (2013) і інш. У сваіх творах, блізкіх да анекдотаў, пісьменнік натуральна выкарыстоўвае жывую гутарковую мову вяскоўцаў. Усе яго кнігі пра жыццё, у іх яно паўстае такім, якім было: пісьменнік яго не прыхарошвае, а піша толькі праўду. Ён выступае і як сведка апісаных падзей, і як іх удзельнік. Піша шчыра – дзе з гумарам, дзе з іроніяй, а дзе і самаіроніяй. Спагада, дабро і любоў – вось тры кіты, на якіх трымаецца яго чалавечы гуманізм.

  Аляксей Філатаў вядзе актыўную літаратурную працу ў абласным аддзяленні Саюза беларускіх пісьменнікаў, у які быў прыняты ў 2002 годзе. Піша артыкулы аб творчасці пісьменнікаў Брэстчыны, перакладае з рускай і украінскай моў на беларускую.
Пісьменнік жыве ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна, дзе працаваў настаўнікам да выхаду на пенсію, але душа яго належыць Прырыцкаму краю. Аўтабіяграфічны верш “Іскрыстыя жарынкі” Леаніда Філатава выяўляе духоўную сувязь з маларыцкай зямлёй чалавека, які абавязаны маленькай радзіме і жыццём, і выхаваннем, і станаўленнем таленту творцы.
Узнагароджаны літаратурнымі прэміямі: “Берасцейская зорка–2000”, “Мядовая” (2007), дыпломам імя У. А. Калесніка (2007).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 годзе Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Творы А. Філатава

Ляхавецкая торба : (гумар) / Аляксей Філатаў. Брэст : МП “Брэстдрук”, 1992. 24 с.

Расце ў жыце кветка : З палескіх крыніц / Аляксей  Філатаў. Брэст : МП Брэстдрук, 1992. 26 с.

Беларускія казкі : З палескіх крыніц / Аляксей  Філатаў. Брэст : МП Брэстдрук, 1993. 19 с.

Дарога : Палескія аповесці / Аляксей Філатаў. Берасце : Рэдакцыя газеты “Шлях”, 1997. 192 с. (Берасцейскае вогнішча).

Адарваць ад сэрца : аповесць і апавяданні / Аляксей Філатаў ; прадмова А. Яфімава. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 2000. 178 с.

Жывая зямля : лірычныя мініяцюры / Аляксей Філатаў. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 2001. 119 с. : іл.

Страла жыцця : мініяцюры, апавяданні, гумар, аповесць, вершы / Аляксей Філатаў. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2007. 247 с.

Жывому – жыць : (Споведзь качагара) / Аляксей Філатаў ; аўтар прадмовы Зоя Мельнікава. Мінск : Кнігазбор, 2013. 203 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; № 38).

Васева зорка : аўтабіяграфічная аповесць / Аляксей Філатаў // Асколкі болю : Успаміны былых вязняў фашызму Брэстчыны. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. С. 37–50.

Гей, В. Вербніца ; Верасневае поле : апавяданні / В. Гей ; Хіжко, М. Талент і кансультант : [верш] / М. Хіжко ; Чарнецкі, У. Старэю ; Сітуацыя ; Імпорт – экспорт / У. Чарнецкі ; пераклад з украінскай мовы А. Філатава // Брестский курьер. 2008. 17 апр. С. 10.

Корсак, І. Да сына / Іван Корсак ; пераклад з рускай мовы А. Філатава // Заря. 2008. 31 ліп. С. 17.

Лягчэй стане ; Сустрэліся ; Заплач ; Маці : апавяданні / Аляксей Філатаў // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 1. Мінск : Кнiгазбор, 2008. С. 138–141.

Зуб мудрасці ; Не крадзіце ; Розныя ; У жыццё : апавяданні / Аляксей Філатаў // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 2. Мінск, Кнiгазбор, 2009. С. 34–41.

Кнігаўчын лёс ; Душа да душы : апавяданні / Аляксей Філатаў // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 3. Мінск : Кнiгазбор, 2010. С. 115–119.

Судьба Ролена Никитенко : рассказ / Алексей Филатов // Брестский курьер. 2010. 20 авг. С. 22.

Данкэ, геносэ доктар / Аляксей Філатаў // На абпаленых крылах : кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму / ГА “Беларуская асацыяцыя непаўналетніх вязняў фашызму”, Брэсцкая абласная арганізацыя; укл.: А. Г. Філатаў, Л. П. Раманенка, І. В. Бараноўскі. Мінск : Кнігазбор, 2012. С. 98–101.

“Краіну цемры і маны” да прасвятлення ; “І сёння бясконца дзякую…” ; Спазнаваў жыццё і роспач піў ; Званары ; Званы : [крытычныя артыкулы] / Аляксей Філатаў // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 5. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2013. С. 276–284.

Адзін з усіх : апавяданне / Аляксей Філатаў // Новы час. 2013. 27 верас. С. 16–17.

Кукуня У. Нэндза : апавяданне / Уладзімір Кукуня ; пер. з рускай мовы А. Філатава // Новы час. 2014. 31 студз. С. 19.

Страла жыцця ; Бацькі нашы : мініацюры / Аляксей Філатаў // Заря. 2014. 13 сак. С. 7.

Аб жыцці і творчасці А. Філатава

Аляксей Філатаў // Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ Брэсцкая друкарня, 2008. С. 397–400.

Смаль, В. М. Рэгіянальныя адметнасці творчасці Аляксея Філатава // Славянские языки: системно-описательный и социо-культурный аспекты исследования : Материалы ІІІ международной научно-методической конференции. Брест, 22–23 ноября 2007 г. Брест, 2008. C. 193–196.

Мельнічук, І. Дарогамі Радзімы : да 75-годдзя Аляксея Філатава / Іван Мельнічук // Брестский курьер. 2014. 15 мая (№ 20). С. 10.

Навумчык, М. Душою належыць Маларытчыне / Мікалай Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2014. 14 мая. С. 8.

Они видели ад на земле : [чествование А. Г. Филатова, бывшего несовершеннолетнего узника фашизма в Брестском РДК] // Заря над Бугом (Брест). 2014. 17 апр. С. 9.

Ярмашук, Л. Падарожжа па жыццёвых сцежках Аляксея Філатава : [у СШ № 2 г. Маларыты адбылася сустрэча вучняў з пісьменнікам А. Філатавым] / Л. Ярмашук // Голас часу (Маларыта). 2014. 9 крас. C. 5.

Валасюк , Л. Жывому – жыць у творах Аляксея Філатава : [у Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя кнігі А. Філатава “Жывому – жыць”] / Лявон Валасюк // Брестский курьер. 2013. 2 мая. С. 21.

Гарай, А. Незвычайная торба : [літаратурны жарт на кнігу А. Філатава “Ляхавецкая торба”] / Анатоль Гарай // Народная трыбуна. 2009. 6 чэрв. С. 11.

Валасюк, Л. Талент мастака : [да 70-годдзя пісьменніка А. Г. Філатава] / Лявон Валасюк // ЛiМ. 2009. 15 мая (№ 18). С. 5.

Валасюк, Л. З “Ляхавецкай торбай” па жыцці... : вядомаму берасцейскаму празаіку Аляксею Філатаву – 70 год / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2009. 16 мая. С. 12.

Гарай, А. Борозды : [творческий путь А. Филатова] / Анатолий Гарай // Заря. 2009. 14 мая.

Навумчык, М. Сустрэча з берасцейскай зоркай : [аб сустрэчы А. Філатава з вучнямі Маларыцкага ліцэя] / Мікалай Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2008. 8 сак. С. 8.

Крэйдзіч, А. А перакладчык застаўся без працы : [аб бел.-польска-укр. сувязях у галіне літ-ры; літ. форум у Луцку з удзелам І. Мельнічука, А. Філатава, А. Крэйдзіча, Я. Дашынай] / Народная трыбуна. 2008. 26 крас. С. 11.

Максімук, С. Страла жыцця : [пра кнігу А. Філатава “Страла жыцця”] / Святлана Максімук // Голас часу (Маларыта). 2007. 7 крас.

Філатаў, Л. “Раней надрукуеш кніжку і купіш машыну. Цяпер, каб надрукаваць кніжку, трэба прадаць машыну” / Леанід Філатаў ; падрыхтаваў Барыс Паўлоўскі // Вечерний Брест. 2006. 17 мая. С. 8.

Вашэка В. Ён жыве на жывой зямлі : Аляксею Філатаву – 65 / Вінцэсь Вашэка // Брестский курьер. 2004. 13 мая (№ 20). С. 9.