


Дзень добры,
Брэст-вясноўск!
3 зімы сваёй уцёк я.
У кніжцы
запісной
Радкам зацёпла.
Дыхне цяплом з ракіт –
Аж камяні ўэдыхаюць.
Гарыць гранітам пліт
Святая крэпасць –
Памяць.
Як неба расцвіло
Над Мухаўдом адталым!
3 зямлі штыка сцябло
У вечнасць прарастае.
Вясны гарланіць горн.
Давай руку,
мы пойдзем,
У той далёкі год,
У той вялікі подзвіг.
Агонь лізаў фарты
I камянеў,
злюцелы.
Яшчэ ўсё не астыць
Чырвонай цэгле.
Стаіць, як звон, сцяна
Для ворага заслонам.
Не з пліт уся яна, –
Уся яна з імёнаў.
Стаіць яна, жыве
Няскоранай сцяною.
Адной вясне яе
Заўсёды браць без бою.
Ужо дыміць сівец,
Лісток пупышка верціць.
Ўплятае Мухавец
Каснік вясновы вербам.
Прав сіняву юнак
Павеславаў у лодцы.
Вы чуеце:
– Вясн-а-а!
Маўчаць, не чуюць хлопцы.