


Электронное обращение
Берасцейская зямля
Сярод дзіўных азёр і рачулак,
Дзе бары узняліся з камля,
Нас сагрэла, дала нам прытулак,
Берасцейская наша зямля.
У якіх мы краях не бываем,
Быццам птушкі, дамоў апасля
Да цябе мы назат прылятаем,
Берасцейская наша зямля.
Усё наша тут: нівы і межы,
Звон царкоўны, што кліча здаля,
Старажытныя белыя вежы, -
Тут радзіма, тут наша зямля.
Нам ніколі на ёй не згубіцца,
Продкаў нашых відна каляя,
Як яны, будзем мы ганарыцца
Нашай маці – табою, зямля!
Ты нам люба да саме смерці
Кожнай кветкай, лісточкам змала.
За цябе я аддам сваё сэрца,
Берасцейская наша зямля.