Касько Алесь. Берасце - ГУК
Касько Алесь. Берасце

Берасце

Горад пашумвае вулкамi вузкiмi – 
мноствам галiнак з лiсткамi дамоў. 
Ходзяць тралейбусы мякка бы вусенi, 
зредку раскрыльваюцца ў матылёў.

Дрэва i ёсць мае цiхае Берасце 
з кронаў смугi, аблачынкi рудой. 
Сколькi гадоў – i не менее вернасцi 
дрэву, што ўводзяць у сад гарадоў.

3 пустак ускраiн – кары панявечанай – 
парасткам выбiўся аэрапорт.
Птах рэактыўны з гняздоўя Нямеччыны 
вольна сюды свой кiруе палёт.

3 вечара фарбы – бы ў ранняе восенi, 
доле цяплей, чым пад сiнню ўгары. 
Дымнаць вiтрынаў, няяркiя россыпi – 
скрозь мiльгацяць светлячкi-лiхтары.

Спеў берасцейсю, нiбы берасцяначкi. 
Тайнасць начы. У яе глыбiнi 
рукi да рук – закаханыя – цягнуцца, 
Лёсы сплятаюцца, бы каранi.